ІІ Еўрапейскія гульні - магчымасць паказаць Беларусь ва ўсёй красе

19 июня 2018

Стадыён "Дынама", як вядома, стане і галоўнай арэнай ІІ Еўрапейскіх гульняў. Да іх адкрыцця застаецца адзін год і адзін дзень.

Паказаць Беларусь Еўропе ва ўсёй красе - як мэта, а ІІ Еўрапейскія гульні - як магчымасць яе дасягнення. Падрыхтоўка да спартыўнага форуму ідзе поўным ходам. Аб працэсе сёння дырэкцыя турніру адчыталася перад прадстаўнікамі кардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Спартыўныя функцыянеры засталіся задаволеныя тэмпамі, адзначаючы, што нават за апошнія тры тыдні зроблена нямала.

Пры гэтым звярнулі ўвагу на неабходнасць прасоўвання Беларусі як турыстычнай краіны. Сёння адна з галоўных задач - прыцягнуць як мага больш турыстаў.

Сайман Клег, выканаўчы дырэктар Еўрапейскіх гульняў: "Я не бачу ніякіх праблем у падрыхтоўцы да Еўрапейскіх гульняў. Галоўнае, што практычна ўсе аб'екты або гатовыя, або знаходзяцца на завяршальнай стадыі рэканструкцыі. Літаральна днямі мы будзем прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця легендарнага стадыёна "Дынама". Апроч гэтага важна і тое, што беларускі народ любіць спорт, і спорт займае важнае месца ў жыцці вашай краіны".

За апошні час дырэкцыя Еўрапейскіх гульняў значна дадала ў штаце, што дапамагло закрыць усе асноўныя функцыянальныя кірункі. Хутка каманды сфарміруюць і на кожным аб'екце турніру.