Гульню зборнай Беларусі супраць зборнай Францыі сёння ў 20:10 пакажа "Беларусь 2"

16 января 2018

Зборная Беларусі па гандболе завершыць групавы турнір чэмпіянату Еўропы ў Харватыі матчам супраць адной з наймацнейшых зборных свету - Францыі. Такім чынам, "Беларусь 2" пакажа гульню ў прамым эфіры - пачатак трансляцыі ў 20:10. Нагадаем, у першым туры беларусы абгулялі Аўстрыю, у другім - уступілі Нарвегіі, аднак месца ў плэй-оф топ-турніру забяспечылі сабе фактычна напэўна. У 22:30 - матч сапернікаў нашай зборнай: Нарвегія - Аўстрыя.