Гульцы НХЛ, якія выступаюць за свае зборныя, не прымуць удзел у Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане

4 апреля 2017

Гульцы Нацыянальнай хакейнай лігі, якія выступаюць за свае зборныя, не прымуць удзел у Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Такую заяву зрабіла кіраўніцтва НХЛ. Расклад будучага сезона ў выніку ўпершыню за 20 гадоў будзе складзены без паўзы на Алімпіяду. Адной з прычын такога кроку, па словах босаў лігі, сталі траўмы і стомленасць хакеістаў пасля гульняў, а таксама наступнае вельмі няўдалае выступленне клубаў у Кубку Стэнлі.