Гульцы мінскага "Дынама" Раян Спунер і Брэнан Менел не згуляюць у хатнім паядынку рэгулярнага розыгрышу КХЛ супраць магнітагорскага "Металурга" з-за траўм. Аб гэтым сёння паведаміў галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт. У лазарэце бела-сініх таксама застаюцца Дзмітрый Буйніцкі, Ілья Шынкевіч і Брэндан Козун.
Зараз сапернікі ўпэўнена ідуць у зоне плэй-оф у сваіх канферэнцыях. Мінчане займаюць 5-е месца на Захадзе. "Магнітка" замацавалася ў топ-4 на Усходзе. Прамая трансляцыя матча на тэлеканале "Беларусь 5". Стартавы ўкід у 19:30.













