Ігар Стасевіч вяртаецца ў БАТЭ

20 января 2015

Паўабаронца, які правёў тры апошнія сезоны ў мінскім "Дынама", падпісаў кантракт з барысаўскім клубам, у якім і пачынаў сваю прафесійную кар'еру. У актыве Стасевіча таксама значацца два дзясяткі паядынкаў за нацыянальную зборную.