Ігар Шуневіч раскрытыкаваў працу кіраўніцтва каманды "Дынама-Мінск"

3 декабря 2016

Старшыня наглядальнага савета хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Ігар Шуневіч раскрытыкаваў працу кіраўніцтва каманды. Гэта здарылася сёння на рабочай нарадзе, паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў. Ігар Шуневіч заўважыў, што: "Калі для клуба будзе больш вынікова пазбавіцца ад цяперашняга кіраўніцтва і прадоўжыць  выстройваць  каманду з іншымі людзьмі, я гатовы на гэта пайсці". Нагадаем, напярэдадні "Дынама" саступіла па булітах "Салавату Юлаеву" 2:3.