Ігар Рачкоўскі новы старшыня Федэрацыі хакея Беларусі

22 октября 2014

Такое рашэнне было прынятае сёння на справаздачна-выбарнай канферэнцыі віду спорту. На гэтай пасадзе Рачкоўскі змяніў Яўгена Ворсіна. З улікам працы ў якасці першага віцэ-прэзідэнта НАК краіны, нагрузка на яго ляжа сур'ёзная. На думку новага кіраўніка федэрацыі, у першую чаргу займацца трэба дзіцячым хакеем, тая ж маладзёжная зборная на працягу многіх гадоў не можа выйсці ў эліту. Ёсць пытанні і да розных лімітаў, уведзеных у чэмпіянаце Беларусі.


Намеснікамі Ігара Рачкоўскага сёння ж былі выбраныя Анатоль Варывончык, Андрэй Асташэвіч, Уладзімір Беражкоў і Аляксей Пракаповіч.