Ігар Крывушэнка пракаменціраваў буйное паражэнне сваёй каманды

29 марта 2017

"Згулялі крыху лепш, чым са шведамі, але браку ўсё роўна было шмат". Так галоўны трэнер Ігар Крывушэнка пракаменціраваў буйное паражэнне беларусаў у таварыскай сустрэчы супраць Македоніі 0:3. Адзначым, што сапернік на 166-м месцы ў рэйтынгу ФІФА, а беларусы - 72-я.

Сапернікі нашай зборнай па кваліфікацыі да чэмпіянату свету таксама правялі таварыскія сустрэчы. Шведы, саступаючы Партугаліі 0:2, атрымалі валявую перамогу. Французы саступілі іспанцам, а каманда Люксембурга слабейшая за Каба-Вердэ.