Ігар Бокій выйграў чацвёрты залаты медаль

17 июля 2015

Ігар Бокій выйграў чацвёрты залаты медаль на чэмпіянаце свету па плаванні сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі. Напярэдадні наш спартсмен быў лепшым на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем. Беларус больш чым на секунду апярэдзіў украінца Яраслава Дзенісенку. Вынік - 3 хвіліны 59,48 секунды.