Ігар Бокі па праве стаў адным з герояў летняй Паралімпіяды

18 сентября 2016

Майкл Фелпс Паралімпійскіх гульняў. Беларускі плывун Ігар Бокі па праве стаў адным з герояў летняй Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра. Да пяці залатых узнагарод лонданскіх Гульняў у 2012 годзе бабруйчанін дабавіў яшчэ шэсць ужо ў Бразіліі, абнавіўшы і свае рэкорды, і сусветныя. Апошні медаль у плаванні Бокі заваяваў на дыстанцыі 100 м на спіне ў катэгорыі для спартсменаў з дрэнным зрокам. Акрамя шасці ўзнагарод найвышэйшай вартасці ў беларуса яшчэ і бронза. Найбліжэйшай ноччу адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця.

Усяго ў скарбонцы беларускіх атлетаў на Паралімпійскіх гульнях у Рыа 10 медалёў. Акрамя Бокага на п'едэстал паднімаліся Уладзімір Ізотаў у плаванні і Андрэй Праневіч у фехтаванні на калясках. У іх залатыя ўзнагароды. Бронзавы медаль у кіданні кап'я ў лёгкаатлета Аляксандра Трыпуця. У агульнакамандным заліку Беларусь размяшчаецца на 18-ым месцы. З вялікім адрывам лідзіруе Кітай.