Ігар Бокі - легенда Паралімпійскіх гульняў, ён заваяваў 4 залатыя медалі

29 августа 2021

Аб рэальных чалавечых дасягненнях. Гэтым спартсменам не захапляцца немагчыма, а яго канкурэнтам мы можам толькі па-спартыўнаму паспачуваць. Калі ў плавальным басейне Ігар Бокі, то гэта напэўна перамога. Легенда Паралімпійскіх гульняў (а гэтыя гучныя словы беларус заслужыў) працягвае каваць залатыя ўзнагароды для нашай краіны на спаборніцтвах у Токіа. 

Сёння і ў свой актыў, і ў скарбонку зборнай Беларусі на Паралімпіядзе ён заваяваў ужо чацвёртае золата, даведучы агульны лік медалёў найвышэйшай вартасці да 15, выйграўшы заплыў на 50 м вольным стылем. Яго параўноўваюць з плыўцом Майклам Фелпсам, аднак Бокі не любіць падобных выразаў, паколькі сам вельмі амбіцыйны і самадастатковы спартсмен. Пры гэтым па-беларуску Ігар сціплы, нават калі бярэ чарговую спартыўную вышыню. 

Ігар Бокі - неаднаразовы рэкардсмен свету і Паралімпійскіх гульняў у розных дысцыплінах. Аднак ураджэнцу Бабруйска ўсяго 27 гадоў. Віншуем нашага легендарнага суайчынніка!