Ілья Івашка прабіўся ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Нур-Султане - прызавы фонд амаль паўмільёна долараў. Сёння першая ракетка Беларусі ў двух сэтах перайграла прадстаўніка трэцяй сотні сусветнага рэйтынгу гаспадара кортаў Цімафея Скатава, 6:2, 6:3. Матч працягваўся амаль паўтары гадзіны. За выхад у паўфінал Івашка пазмагаецца з пераможцам супрацьстаяння Аслан Карацаў - Эміль Руусуворы.
І. Івашка выйшаў у 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Нур-Султане
22 сентября 2021













