І. Івашка прабіўся ў паўфінал тэніснага турніру ў Нур-Султане

24 сентября 2021

Ілья Івашка прабіўся ў паўфінал на турніры ў Нур-Султане. Прызавы фонд мясцовых спаборніцтваў 480 тысяч долараў. Першая ракетка Беларусі і 52-я ў свеце ў чвэрцьфінале перайграла фіна Эміля Руусувуоры, 4:6, 6:4, 6:1. Аўстраліец Джэймс Дакварт - 65-ы ў планетарным табелі - стане сапернікам Івашкі ў наступным раўндзе. Раней Ілья двойчы сустракаўся з Даквартам: у асабістых сустрэчах парытэт - 1:1, але крайняя засталася за беларусам. Паўфінал пройдзе заўтра.