Ілья Івашка, які праводзіць лепшы сезон у кар'еры, спыніўся за крок ад фіналу прэстыжнага тэніснага турніру АТР у Нур-Султане, Казахстан. 52-і ў сусветным рэйтынгу ў 1/2 фіналу саступіў 65-й ракетцы свету - аўстралійцу Джэймсу Дакварту - 3:6, 6:7. Нагадаем, што ў жніўні Івашка стаў пераможцам першага ў кар'еры турніру пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.
І. Івашка спыніўся за крок ад фіналу тэніснага турніру ў Нур-Султане
25 сентября 2021













