І. Бокі - трохразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў у Токіа

27 августа 2021

Пераможныя навіны зноў прыходзяць з паралімпійскага Токіа. Ігар Бокі радуе стабільнасцю і прыносіць зборнай Беларусі трэцяе золата Гульняў. Сёння яму пакарылася дыстанцыя ў 400 метраў вольным стылем. Ізноў не знайшлося роўных нашаму плыўцу і ў вырашальным заплыве. Бокі перамагае прыгожа і ўпэўнена. Для яго гэта ўжо 14 золата Паралімпійскіх гульняў у кар'еры! І, мяркуючы па форме і настроі спартсмена, далёка не апошняе.

Заўтра ў плыўца ёсць магчымасць аднавіцца. А ўжо ў нядзелю будзем хварэць за нашых спартсменаў на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. У медальным заліку ж на гэты момант зборная Беларусі займае 11 месца.