Новая заяўка на медаль Паралімпіяды ў Токіа. Некалькі гадзін таму наш Ігар Бокі кваліфікаваўся ў фінал на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем. Прычым Ігару атрымалася паказаць тут лепшы вынік. Вырашальны заплыў стартуе ў 13:23 па беларускім часе.
Ігар Бокі - двухразовы чэмпіён Паралімпіяды ў Токіа
А напярэдадні наш плывец заваяваў сваё другое золата ў японскай сталіцы. Яму не было роўных на 100-метроўцы на спіне. Разам з медалём вышэйшай пробы Ігар Бокі ўстанавіў і новы сусветны рэкорд.
Зараз Ігар Бокі - 13-разовы паралімпійскі чэмпіён. Жадаем яму новых перамог. У медальным заліку пасля двух спаборніцкіх дзён мы ўваходзім у топ-10.













