Гутар атрымае 2 бутэлькі імяннога піва ад Месі

24 декабря 2020

Дзве бутэлькі імяннога піва ад аднаго з лепшых гульцоў у гісторыі сусветнага футбола. Галкіпер зборнай Беларусі з салігорскага "Шахцёра" Аляксандр Гутар стаў адным са 160 варатароў, якія атрымаюць напой ад Ліянеля Месі. Вытворца піва - спонсар аргенцінца - выпусціў 644 бутэлькі, дзе пранумараваныя ўсе галы форварда "Барселоны". Нагадаем, у аўторак Месі перасягнуў рэкорд Пеле па колькасці забітых мячоў за адзін клуб. Гутар жа прапусціў ад Леа двойчы ў 2011 годзе, калі з БАТЭ ў хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў саступіў "Барселоне" - 0:5.