Група экспертаў ЕАК дапаможа ў падрыхтоўцы да Еўрагульняў-2019

21 сентября 2017

Пра гэта паведаміў сёння на сумеснай нарадзе з рэспубліканскім аргкамітэтам і фондам "Дырэкцыя Другіх Еўрапейскіх гульняў" старшыня каардынацыйнай камісіі Спірас Капралас.

Спірас Капралас, старшыня каардынацыйнай камісіі ЕАК па Еўрагульнях-2019 у г. Мінску: "Мы ведаем, што з пункта погляду правядзення спартыўных спаборніцтваў, Беларусь мае каласальны вопыт. Вы не раз прымалі форумы сусветнага маштабу. І, вядома ж, усе спартыўныя аб'екты, якія ёсць у краіне, першага класа. Яны могуць паспяхова прыняць усе віды спорту, якія ўключаныя ў праграму Гульняў. Мы чакаем тут атлетаў сусветнага ўзроўню. 15 відаў спорту. У многіх з іх на Еўрагульнях будуць разыграныя ліцэнзіі на Алімпіяду ў Токіа ў 2020 годзе".

Камісія знаходзіцца ў Беларусі ўжо два дні. У ЕАК адзначаюць важную ролю дзяржорганаў, якія прымаюць удзел у падрыхтоўцы.