Гродзенскі "Нёман" у Салігорску правядзе матч супраць мясцовага "Шахцёра"

30 марта 2019

Ці вызначыцца другі фіналіст чэмпіянату па хакеі ўжо сёння? Дзеючы чэмпіён - гродзенскі "Нёман" - за крок да выхаду ў вырашальную серыю, клуб Сяргея Пушкова ў Салігорску правядзе шосты матч 1/2 супраць мясцовага "Шахцёра". Ці атрымаецца ў "гарнякоў" выратаваць серыю, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 12:50. Нагадаем, першым фіналістам раней стала "Юнацтва".