У "Нёмана" чатыры перамогі запар у адным сезоне чэмпіянату Беларусі

29 мая 2018

Гродзенскі "Нёман" упершыню за 16 гадоў атрымлівае ў адным сезоне чэмпіянату Беларусі чатыры перамогі запар. Апошні раз такая паспяховая серыя для гродзенцаў здарылася ў сярэбраным 2002-ім. Напярэдадні жоўта-зялёныя абгулялі жодзінскае "Тарпеда", 1:0. Мяч з перадачы Януша забіў Квашук.

Гродзенцы на трэцім месцы за два ачкі ад "Дынама" і за сем ад БАТЭ. Сёння "Віцебск" прыме "Слуцк". Брэсцкае "Дынама" - "Днепр". Прамая трансляцыя гэтага матча ў 20:45 на "Беларусь 5".