Гродзенскі "Нёман" згуляе супраць фінскага "Ювяскюля" ў 18:55 на "Беларусь 5"

3 октября 2017

У госці да лідара квартэта на матч жыцця. Гродзенскі "Нёман" згуляе ў гасцях супраць фінскага "Ювяскюля" ў рамках хакейнай Лігі чэмпіёнаў. "Беларусь 5" у 18:55 пачне прамую трансляцыю. Для выхаду з групы гродзенцам неабходна перамагаць і сёння, і 10 кастрычніка на хатнім лёдзе.

Нагадаем, напярэдадні ў КХЛ мінскае "Дынама" разграміла дома "Дынама" маскоўскае 5:1. Заўтра "зубры" прымуць "Барыс".