Гродзенскі "Нёман" сёння згуляе з "Шахцёрам". Прамая трансляцыя ў 18:50

20 марта 2019

Дзеючы чэмпіён Беларусі па хакеі - гродзенскі "Нёман" - сёння паспрабуе зрабіць першы крок да фіналу цяперашняга розыгрышу. Сапернік "Шахцёр". Прамая трансляцыя сустрэчы ў 18:50 на "Беларусь 5". Напярэдадні ж "Юнацтва" ў першай гульні паўфінальнай серыі перамагло "Дынама-Маладзечна" 4:1.