Гродзенскі "Нёман" сёння прымае мінскае "Юнацтва". Глядзіце ў 19:25 на "Беларусь 5"

8 февраля 2018

Пасля працяглай міжнароднай паўзы ў хакеі вяртаемся ў спаборніцкую каляіну беларускай Экстралігі. Прычым, прынцыповым паядынкам. Гродзенскі "Нёман" сёння прымае мінскае "Юнацтва". Гэтым клубам засталося правесці па восем матчаў да фіналу рэгулярнага чэмпіянату. У турнірнай табліцы Экстралігі чацвёрка лідараў цяпер размясцілася ў інтэрвале дзвюх перамог ад першага месца да чацвёртага. Лідзіруе "Нёман" з 81-м балам, следам ідзе "Юнацтва" - 79 ачкоў. Гасцявая перамога можа павярнуцца для сталічных "мядзведзяў" вяртаннем на верхні радок. Пачатак матча ў 19:25. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".