Гродзенскі "Нёман" супраць мінскага "Юнацтва" сёння ў прамым эфіры на "Беларусь 5"

27 ноября 2017

Аддаючы даўгі календару. Гродзенскі "Нёман", які з-за ўдзелу ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў пераносіў гульні, працягвае праводзіць матчы першага этапа Экстралігі. Каманда згуляе яшчэ тры сустрэчы. Першая - сёння на родным лёдзе супраць прынцыповага саперніка - "Юнацтва". Мінчане на другім радку табліцы, "Нёман" чацвёрты з адставаннем ад саперніка 9 ачкоў. Матч пачнецца ў 19 гадзін, у прамым эфіры сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 5".