Гродзенскі "Нёман" пачне выступленне ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў 25 жніўня

30 мая 2017
Беларускі клуб трапіў у групу С і сустрэнецца з фінскім "Ювяскуля", швейцарскім "Цугам" і аўстрыйскім "Вена Кэпіталз". Групавы этап Лігі чэмпіёнаў завершыцца 11 кастрычніка. У плэй-оф выйдуць каманды, якія занялі першае і другое месца ў сваіх групах.