Гродзенскі Камунальнік пакідае Еўрапейскі кубак выкліку

18 декабря 2013

У матчы ў адказ 1\16 фіналу супраць грэчаскага Этнікаса нашы валейбалісты здолелі атрымаць перамогу з лікам 3:2, але па суме двух матчаў у 1\8 фіналу выходзяць грэкі. Сёння сталічны Будаўнік правядзе паядынак у адказ супраць галандскага Зволе. У першым матчы каманда Аляксандра Сінгаеўскага атрымала ўпэўненую перамогу, 3:0.