"Грыфоны" перамаглі ў гарадскім этапе "Залатой шайбы"

11 декабря 2018

У гэтых хлопцаў вялікія старты яшчэ наперадзе, а пакуль за плячамі перамога ў гарадскім этапе "Залатой шайбы". Медалі вышэйшай пробы прымерылі хакеісты "Грыфона" з Цэнтральнага раёна Мінска - каманды, якая на гэтым турніры не прайграла ні адной сустрэчы. У пачатку студзеня ім і хакеістам "Партызана" трэба будзе пазмагацца за кубак ужо ў рэспубліканскім фінале, які па традыцыі пройдзе ў дні Каляднага турніру. На працягу сямі дзён за матчамі назіралі сотні балельшчыкаў. Сярод іх і наш карэспандэнт Андрэй Казлоў.

Яшчэ ў матчы за 3-е месца ў кожнай падказцы галоўнага трэнера каманды "Тарнада" адчувалася спаборніцкае напружанне. Таймер заключнай траціны набліжаўся да завяршэння. Аднак "Беркут" на той момант быў наперадзе. У такія напружаныя хвіліны спрабуем максімальна наблізіцца да пульса самой гульні. Флэш-інтэрв'ю ў фармаце працы на паядынках НХЛ альбо КХЛ.

Прагноз, больш дакладна, жаданне форварда "Тарнада" Івана Ляўскоўскога, не спраўдзіцца. "Беркут" упэўнена дагуляе трэці перыяд і стане бронзавым прызёрам. На жаль, для каманды "Тарнада". Вось гэтыя эмоцыі, што называецца, без каментарыяў.

Дух "Залатой шайбы" - гэта, першым чынам, праверыць свае сілы на фоне аднагодкаў. Акрамя таго, што не менш важна, заявіць пра сябе. Бо на талент юнага хакеіста можа звярнуць увагу адна з вядучых хакейных школ Беларусі. А для кагосьці "Залатая шайба" - першы крок на шляху да мары.

Варатар "Беркута" Даніэль Скоў уклаў немалую долю ў бронзавыя медалі сваёй каманды. Аднак нават пасля станоўчага выніку ён спрабуе знайсці нюансы, над якімі можна расці.

Матч паміж камандай "Грыфоны" Цэнтральнага раёна сталіцы і хакеістамі "Партызана" Партызанскага раёна быў прынцыповы менавіта ў розыгрышы галоўнага трафея сталіцы. Бо абодва калектывы забяспечылі сабе пуцёўку ў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў, якія пройдуць у студзені.

"Грыфоны" павялі ў гульне. Аднак сапернік прыклаў нямала намаганняў, каб хутка адыграцца. Вырашальнай стала заключная траціна. Каманда Цэнтральнага раёна Мінска аказалася больш моцнай, 5-2.

Ільвіную долю індывідуальных узнагарод сабралі прадстаўнікі "Грыфонаў". Лепшым варатаром турніру, напрыклад, стаў Данііл Баскаў. А лепшым форвардам - Мікалай Лукашэнка.

І менавіта тут, на лёдзе малой арэны Чыжоўкі, у студзені адбудзецца фінал ужо рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба". І пройдзе ён, што стала ўжо традыцыяй, у дні Каляднага турніру, які называюць неафіцыйным чэмпіянатам свету сярод аматараў.