Гран-пры Аўстраліі не адбудзецца з-за каранавіруса

13 марта 2020
Рашэнне прынята са спазненнем, але яно чаканае. Старт сезона "Формулы-1", які павінен быў адбыцца сёння, скасаваны. Гран-пры Аўстраліі не адбудзецца з-за каранавіруса. Раней стала вядома, што ў супрацоўніка каманды "Макларэн" быў выяўлены COVID-19. Адзначым, "Формула-1" ужо перанесла этап Гран-пры ў Шанхаі на нявызначаную дату. Наступныя па календары гонкі ў Бахрэйне і В'етнаме на гэты момант пройдуць без гледачоў.