Рыхтаваць юных беларускіх фігурыстаў будзе Цэнтр фігурнага катання Аляксея Ягудзіна

18 апреля 2019

Школа алімпійскага чэмпіёна і шматразовага чэмпіёна свету сёння ўрачыста адкрылася ў Мінску. Набіраюць у яе дзяцей ва ўзросце ад трох да дзевяці гадоў. Для самых таленавітых навучанне бясплатнае. Адкрыццё цэнтра пачалося з майстар-класа з удзелам 250 дзяцей і, зразумела, алімпійскіх чэмпіёнаў - асабіста праглядалі патэнцыйных вучняў Аляксей Ягудзін, яго жонкаТаццяна Тацьмяніна і яе партнёр Максім Марынін - таксама алімпійскія чэмпіёны.

Падчас урачыстай часткі ў прысутнасці намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі Аляксею Ягудзіну быў уручаны сімвалічны ключ ад новага цэнтра, пасля чаго алімпійскі чэмпіён перадаў ключ маленькім беларускім фігурыстам. На цырымоніі прысутнічала і легендарны трэнер Таццяна Тарасава.

Зоркі сусветнага фігурнага катання плануюць інтэграваць свой досвед ва ўжо існуючую ў Беларусі праграму падрыхтоўкі фігурыстаў. І ўжо з заўтрашняга дня пачнецца першы 10-дзённы збор.