Госці з розных краін прыбудуць у Мінск панаглядаць за чэмпіянатам свету па муай-тай

30 апреля 2017

У студыі галоўны трэнер нацыянальнай каманды па кікбоксінгу і тайландскім боксе Міхаіл Сцяпанаў і намеснік старшыні Федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса Анатоль Сімончык

Яшчэ адна выдатная турыстычная нагода. Госці з розных краін прыбудуць у Мінск панаглядаць за чэмпіянатам свету па муай-тай, які пройдзе ў сталіцы з 3 па 12 мая і збярэ з усяго свету лепшых прадстаўнікоў аднаго з самых папулярных відаў адзінаборстваў. Спартыўны форум будзе суправаджацца пільнай увагай Міжнароднага алімпійскага камітэта. Бо ў канцы мінулага года гэты від спорту МАК прызнаў і ўключыў у спіс прэтэндэнтаў у алімпійскую праграму.

Наколькі гатовая Беларусь да гэткага маштабнага дзейства, спытаем у нашых гасцей - галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Міхаіла Сцяпанава і намесніка старшыні Федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса Анатоля Сімончыка (відэа)