Гарачыя баталіі на лёдзе "Мінск-Арэны". Прамое ўключэнне

16 января 2018

У гэтыя хвіліны гарачыя баталіі разгортваюцца на лёдзе "Мінск-Арэны". Сталічнае "Дынама" завяршае паядынак рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі супраць хабараўскага "Амура". Прамую трансляцыю вядзе "Беларусь 2". Зараз лік 0:2 не на нашу карысць. Да канца рэгулярнага чэмпіянату "зубрам" застанецца правесці 6 матчаў. Шанцы на месца ў Кубку Гагарына пакуль яшчэ ёсць. Ужо ў суботу паміж рыжскім і мінскім "Дынама" ў Рызе адбудзецца матч пад адкрытым небам.