"Гарадзея" вырывае перамогу ў "Белшыны" - 2:1

18 июля 2020
Фантастычная канцоўка ў Гарадзеі! "Цукарнікі" вырываюць перамогу ў аўстсайдара першынства "Белшыны" - 2:1. Прычым усе мячы былі забітыя ў кампенсаваны час. На 95-й хвіліне Мілан Ёксімавіч вызначыўся з пенальці, Леанід Ковель на 98-й парытэт аднавіў, але праз хвіліну Лазар Сайчыч прынёс тры балы "Гарадзеі".