"Гарадзея" і "Нёман" - страта Вышэйшай лігі па выніках 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе

29 июля 2019

"Гарадзея" і "Нёман" - страта Вышэйшай лігі па выніках 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе, учора гэтая стадыя турніру завяршылася пяццю матчамі. 

"Іслач" зладзілася з "Ашмянамі", "Мінск" з "Белшынай" - таксама 3:1, футбалісты мінскага "Тарпеда" перамаглі "Клецк" 7:2. "Слуцк" у серыі пенальці мацнейшы за "Ліду" 4:3. У Дзяржынску "Энергетык" 6:0 разграміў "Арсенал".