Гарады Мінскай вобласці сустракаюць "Полымя міру"

14 июня 2019

Учора факеланосцы ІІ Еўрапейскіх гульняў пабывалі на стадыёне "Барысаў-Арэна". Агонь пранёс выхадзец гэтага горада шоумен Вадзім Галыгін. Эстафету падхапілі і знакамітыя футбалісты Аляксей Бага, Андрэй Хачатуран, Аляксандр Глеб. Яны далі і майстар-клас спартсменам-пачаткоўцам. Затым "Полымя міру" адправілася на машынабудаўнічыя прадпрыемствы БелАЗ і "БелДжы".

Сёння на дарожнай карце "Полымя міру" - індустрыяльны парк "Вялікі камень", прадпрыемствы Лагойска, а таксама мемарыяльны комплекс "Хатынь".