Гарналыжныя цэнтры Мінскай вобласці адкрываюць зімовы сезон

14 ноября 2016

Снежныя пушкі працуюць тут на поўную моц. Штучны снег змешваюць з натуральным, які выпаў напярэдадні. Тым самым завяршаецца падрыхтоўка асноўных і вучэбных трас. Акрамя інфраструктуры, поўнасцю гатовая спартыўная экіпіроўка, якую можна ўзяць напракат. Сёлета ў абодвух гарналыжных комплексах цэнтральнага рэгіёна абяцаюць і яркія спартыўныя праграмы.

Ганна Пазняк, начальнік аддзела маркетынгу гарналыжнага комплексу: "Адкрыццё запланавана на аўторак 15 лістапада і гэта рэкорд у цэлым для Беларусі адкрыць так рана гарналыжны сезон. Мы рыхтуем пакуль толькі адну трасу на адкрыццё, потым адкрыем усе трасы, таксама гэта атракцыён для дзяцей - цюбінг. Плюс гэта школа інструктараў. Але ёсць і задумкі, як парадуюць гасцей у гэтым сезоне - правесці новыя праграмы, квэсты, розыгрышы. Падтрымаць традыцыю начных катанняў".

Першых наведвальнікаў на гэтым тыдні рыхтуецца прыняць і гарналыжны цэнтр у Мінску. У распараджэнні будзе новая спартыўная экіпіроўка для дзяцей і дарослых.