За наяўнасць снегу ў Сілічах адказвае спецыяльная тэхніка - так званыя снежныя гарматы. Дзякуючы ім схілы для катання пласт за пластом пакрываюцца белай коўдрай. Праўда, стаць на лыжы або сноўборд можна пакуль толькі на вучэбнай трасе. Яна гатова амаль цалкам. Спартыўную амуніцыю як для дарослых, так і дзяцей можна ўзяць напракат ў самым гарналыжным цэнтры. Тут жа працуе і крыты каток.
Адзначым, як толькі ўсталюецца сярэднясутачная тэмпература паветра мінус чатыры градусы, у гарналыжным цэнтры пачнуць працаваць і асноўныя трасы.













