Гонкі праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне

17 февраля 2020
Мікіта Лабастаў на 37-м месцы завяршае гонку праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне. Ён зрабіў адзін промах. Гэта лепшы вынік сярод беларусаў. На радок ніжэй Антон Смольскі, Раман Ялётнаў - 42-гі. Роўных не было Эмільену Жаклену з Францыі. 

У жанчын перамогу святкавала гаспадыня - Даратэя Вірэр. У Ірыны Крыўко цэлых 4 промахі, гэта 49-е месца. Алена Кручынкіна праз адставанне на круг была знятая на чацвёртым адрэзку і стала апошняй - 59-й.