"Гонка легенд" збярэ гасцей і ўдзельнікаў у Раўбічах

16 февраля 2019

Менш за двое сутак застаецца да старту біятлоннай "Гонкі легенд" у Раўбічах і праводзінаў з вялікага спорту алімпійскіх чэмпіёнак Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіны. Ужо заўтра пройдуць трэніроўкі знакамітых спартсменаў, сёння ж у спарткомплексе завяршаюцца апошнія падрыхтоўкі і да "Гонкі легенд", і да чэмпіянату Еўропы па біятлоне. Нягледзячы на тэмпературны плюс таўшчыня снежнага покрыва трасы адпавядае рэгламенту IBU, г. зн. не апускаецца ніжэй за 50 сантыметраў. Сёння ў Раўбічах трэніруюцца зборныя Беларусі, Казахстана, прыбылі атлеты з Літвы, Італіі і Чэхіі.

"Гонка легенд" збірае гасцей і ўдзельнікаў у панядзелак: спачатку пройдуць два мас-старты, пасля - змяшаная эстафета. Расклад спаборніцтваў на вашых экранах. Нагадаем, у Раўбічах выступяць такія знакамітыя спартсмены, як Уле-Эйнар Б’ёрндален, Халвар Ханевальд, Рыка Грос, Надзея Скардзіна і Дар'я Домрачава.