Гомельскія балельшчыкі ў прадчуванні вялікага футбола

10 сентября 2013

Матч, які прэса гучна назвала самым чаканым гэтай восенню з удзелам беларусаў, прымае мясцовы стадыён Цэнтральны. Беларусь - Францыя. У гаспадароў хоць і няма турнірных перспектыў, аднак і губляць няма чаго… Гасцям патрэбна толькі перамога. Пасля крыўднай нічыёй з Грузіяй - матывацыя вельмі моцная. Успомнім яшчэ абавязацельствы перад балельшчыкамі - нацыянальная зборная Беларусі ў Гомелі не выйгравала яшчэ ні разу. Пры гэтым тры гады таму гэтую французскую крэпасць у Парыжы мы ўжо бралі, ці атрымаецца паўтарыць поспех?



Разбіралася ў футбольных нюансах наш карэспандэнт Вольга Халадовіч.


За некалькі гадзін да знакавага паядынку ля кас стадыёна Цэнтральны было людзей няшмат. Яно і не дзіўна, білеты пачалі прадаваць месяц таму. Запаветныя квіткі сёння куплялі толькі тыя, хто ў апошні момант вырашыў трапіць на матч года.


Уся гасцініца толькі для іх адных. Эксклюзіўнае карыстанне гатэлем - асноўнае патрабаванне французаў. Хоць у астатнім члены каманды абсалютна непераборлівыя.


Для зборнай Францыі гульня ў Гомелі падобна вырашальнай бітве. Рыберы і кампаніі перамога патрэбна абавязкова. Пасля невыразнага выступлення ў Грузіі французы вельмі разлічваюць на тры ачкі ад Беларусі. У трэнера трохкаляровых Дзідзье Дэшама ёсць нават ідэальны план на перамогу.


Што да беларусаў, то адсутнасць турнірных перспектыў камандзе Георгія Кандрацьева развязвае рукі - вынік не гняце. Зрэшты, зборная ў даўгу ў свайго балельшчыка. Каманда ні разу не перамагала на гомельскім стадыёне. Было паражэнне ад Люксембурга, безгалявая нічыя з Фінляндыяй… Самы час паляпшаць статыстыку.


Тым больш што ў памяці яшчэ свежыя ўспаміны матча 3-гадовай даўнасці, калі на легендарным Сен-Дэні беларусы, дзякуючы голу Сяргея Кісляка, перамаглі Францыю 1-0. Галоўны трэнер беларусаў Георгій Кандрацьеў упэўнены, што паўтарыць поспех можна.


Пакуль трэнеры плануюць, а гульцы асвойваюць поле, балельшчыкі не губляюць час дарма. Шматлікія з іх праехалі тысячы кіламетраў, каб убачыць на свае вочы матч зборных Беларусі і Францыі.


Побач з гасцініцай, дзе пасяліліся сапернікі беларускай зборнай, маленькі астравок Францыі. Фанаты павесілі тут флагі.


За гадзіну да матча было распрададзена 14 тысяч білетаў, г.з, роўна столькі, колькі можа змясціць Цэнтральны. Балельшчыкі чакаюць прыгожага футбола і не саромеюцца рабіць прагнозы.