Гомельская вобласць перадала Мінскай эстафету "Полымя міру"

11 июня 2019

Эстафета "Полымя міру" набліжаецца да сталіцы: Гомельская вобласць перадала Мінскай факел ІІ Еўрапейскіх гульняў. На мяжы двух рэгіёнаў захавальнікі агню ўсклалі кветкі да помніка партызанам. У гэтыя хвіліны факел знаходзіцца ў Салігорску - горадзе шахцёраў. Факеланосцы спускаюцца ў спелеалячэбніцу Беларуськалія, а затым прабягуць па вуліцах горада. У завяршэнні жыхароў і гасцей чакае вялікі канцэрт на цэнтральнай плошчы.