Гомельская вобласць перадала Мінскай эстафету "Полымя міру"

11 июня 2019

Эстафету "Полымя міру" Гомельская вобласць гадзіну таму перадала Мінскай. На мяжы двух рэгіёнаў захавальнікі агню ўсклалі кветкі да помніка партызанам. Калона ў суправаджэнні байкераў з Салігорска і Слуцка зараз накіроўваецца ў горад шахцёраў, дзе сёння і праходзіць эстафета агню. Факеланосцы спусцяцца ў спелеалячэбніцу Беларуськалія і паднімуцца на тэрыконы, а затым прабягуць па вуліцах горада. У завяршэнні жыхароў чакае вялікі канцэрт на цэнтральнай плошчы.