"Гомель" выйшаў у паўфінал Кубка Прэзідэнта па хакеі
15 марта 2021
ХК "Гомель" стаў апошнім удзельнікам паўфіналу Кубка Прэзідэнта па хакеі. Дружына Сяргея Стася ў вырашальным сёмым паядынку супрацьстаяння з "Нёманам" дома абгуляла апанентаў - 2:0, дубль аформіў Несцераў. 4:3 у серыі перамаглі паўднёўцы - далей "Гомель" пазмагаецца з "Шахцёрам", а "Юнацтва" за выхад у фінал паспрачаецца з "Металургам".













