У трэцім матчы серыі "рысі" на сваім лёдзе святкавалі перамогу з лікам 4:3. Адзначым, перад трэцім перыядам гаспадары саступалі 1:3. Дублем у матчы адзначыўся Ігар Равенка. Такім чынам, лік у серыі да 4 перамог стаў 2:1 на карысць "Гомеля". Наступны матч пройдзе тут жа ў аўторак, 23 сакавіка. Нагадаем, у паралельным паўфінале жлобінскі "Металург" супрацьстаіць дзеючаму чэмпіёну - "Юнацтву". Там нічыя 1:1.
"Гомель" вырваўся наперад у паўфінальным супрацьстаянні Кубка Прэзідэнта па хакеі з салігорскім "Шахцёрам"
21 марта 2021













