"Гомель" выйграў кубак Беларусі сярод жаночых каманд

30 августа 2020
Залаты дубль ад гандбалістак "Гомеля". Услед за чэмпіянатам жыхаркі поўдня бяруць і Кубак краіны. У матчы за трафей абыграны канкурэнткі апошніх гадоў - "БНТУ-БелАЗ" - 26:22. Самай дзейснай у складзе пераможцаў стала расійская разыгрываючая Вікторыя Дзівак, на мяч больш на рахунку левай паўсярэдняй сталічнага калектыву Анастасіі Кулак, якая ўзнавіла кар'еру пасля дэкрэтнага водпуску.