"Гомель" згуляў унічыю з "Нёманам"

20 июля 2019
"Гомель" у 16-м туры чэмпіянату краіны па футболе, гуляючы ў большасці,  упусціў перамогу над "Нёманам" у дадатковы час. Нічыя - 1:1. Галы Нівалды і Алыкулава з пенальці. "Нёман" на сёмым радку турнірнай табліцы, 21 бал у актыве. "Гомель" з трынаццаццю ачкамі на  чатырнаццатым месцы.

Два матчы сёння ўнясуць змяненні ў турнірную табліцу розыгрышу. "Гарадзея" сустрэнецца з "Іслаччу". "Дынама-Брэст" прыме "Тарпеда-БелАЗ". Прамая трансляцыя паядынку на тэлеканале "Беларусь 5" у 20:45.