Гомель сёння збярэ лепшых біятланістаў Беларусі

10 августа 2019
У горадзе над Сожам урачыста адкрыюць новую лыжаролерную трасу. Яе працягласць 1 кіламетр.  Праектам таксама прадугледжаны стадыён, які ўключае ў сябе напаўадчынены біятлонны цір на 24 стралковыя месцы з дыстанцыяй стральбы - 50 метраў, а таксама трыбуны, кабіны для пераапранання і захоўвання інвентара і сістэму штучнага аснежання.

Праграма турніру насычаная: афіцыйныя трэніроўкі, майстар-класы зорак біятлона. Акрамя таго, разам з адкрыццём трасы пачнуцца і першыя спаборніцтвы - Кубак Беларускай федэрацыі біятлона.