Гомель і Мінск атрымалі перамогі над Тарпеда і Нёманам

8 июля 2013

У нядзельных матчах чэмпіянату Беларусі па футболе Гомель і Мінск атрымалі перамогі над Тарпеда і Нёманам адпаведна. Форвард Гомеля Антон Мацвяенка, забіўшы гол у вароты жодзінцаў, дагнаў у спісе бамбардзіраў Віталя Радзівонава і дзеліць з ім другі радок (8 мячоў). На першай з дзевяццю дзейснымі ўдарамі размясціўся Павел Сітко. А Павел Карніцкі можа паспрачацца за званне аўтара самага прыгожага гола чэмпіянату, ён адправіў мяч у вароты Тарпеда з глыбіні сваёй паловы поля. Сёння адбудзецца яшчэ адзін матч тура: Дынама-Мінск прымае лідара - каманду Шахцёр.