"Гомель" - чэмпіён Беларусі па гандболе сярод жаночых каманд

18 мая 2020
"Гомель" - чатырохразовы чэмпіён Беларусі па гандболе сярод жаночых каманд. Залаты матч супраць БНТУ-БелАЗ напярэдадні прайшоў у горадзе над Сожам. Гаспадыні ўпэўнена выйгралі першую палову 16:9, але ў другой студэнткі ледзь не стварылі камбек, моцна скараціўшы разрыў 29:27 - вікторыя ўсё ж за "Гомелем". 

Адзначым, што ўзнагароджанне пройдзе перад адкрыццём новага сезона. На жнівень - верасень прызначаны і фінал чатырох Кубка краіны.