Галкіпер нацыянальнай зборнай Беларусі Дзяніс Шчарбіцкі трапіў у сферу інтарэсаў расійскага "Зеніту"

24 мая 2019

Галкіпер БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі Дзяніс Шчарбіцкі  трапіў у сферу інтарэсаў расійскага "Зеніту", паведамляе інтэрнэт-партал "чэмпіянат.ком". У 23-гадовага варатара доўгатэрміновы кантракт з барысаўскім клубам. Гульню Шчарбіцкага можна будзе ўбачыць сёння. У 9-м туры чэмпіянату Беларусі БАТЭ прыме "Слуцк". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 18:35.