Гол Інсінье прыносіць "Напалі" перамогу над "Ліверпулем"

4 Кастрычніка 2018

Згарэлі ў Неапалі. Гол Інсінье на 90-й хвіліне прыносіць "Напалі" перамогу над фіналістам мінулага розыгрышу "Ліверпулем" у матчы другога тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў. 

У гэтай жа групе ПСЖ разграміў "Црвену Звезду", 6:1.

"Лакаматыў" у Маскве таксама прапускае ў канцоўцы і саступае нямецкаму "Шальке", 0:1. Гэта другое паражэнне для каманды Юрыя Сёміна.